Пры арганізацыі беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі неабходна звяртаць увагу на наступные пытанні:

  • спецыфіка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове
  • агульная напрамкі далучэння выхаваўцаў да роднай мовы
  • моўнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ў рамках двухмоўя

Кожны чацвер выхавацелi нашай установы дашкольнай адукацыі праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.